«Apple Tea». Візітоўка беларускага джазу ў #BML


У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – самы знакавы беларускі джаз-бэнд сучаснасці «Apple Tea».
Без іхнага ўдзелу не абыходзіцца ніводная падзея ў джазавай музыцы Беларусі. Яны акампанавалі як знакавым айчынным артыстам, так і зоркам сусветнага джазу. За чвэрць стагоддзя творцы запісалі сем альбомаў аўтарскай музыкі і спыняцца на гэтым не збіраюцца. У жывым сэце прагучаць новыя і вядомыя нумары, як у інструментальным выкананні, так і з вакалам чароўнай Аляксандры Захарык. У размове з Міраю Шульц музыкі прыгадалі самыя яркія моманты з гісторыі калектыву ды падзяліліся новымі задумамі.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Apple tea» (музыка Ігара Сацэвіча)
  • «Two storks» (музыка Ігара Сацэвіча)
  • «Яблынька» (музыка Ігара Сацэвіча, словы народныя)
  • «Morning samba» (музыка Міхаіла Філіпені)
  • «Bisquit» (музыка Канстанціна Гарачага)
  • «November» (музыка Ігара Сацэвіча)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».