Апазіцыя на дзяржаўным тэлебачанні


Апазіцыйныя палітыкі ды дзеячы пра ўдзел у праграмах дзяржаўнага тэлебачання

Прадстаўнікоў апазіцыі і грамадскіх актывістаў апошнім часам сталі запрашаць на дзяржаўнае тэлебачанне дзеля абмеркавання вострых сацыяльных і палітычных праблемаў. Ці гэта значыць, што ў Беларусі зрабілі крок да свабоды? Апазіцыйныя палітыкі і дзеячы, якія пабывалі ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання, дзеляцца сваймі неадназначнымі ўражаннямі. А эксперты папярэджваюць, што дзяржаўная прапаганда, нібы дэманструючы разнастайнасць думак і лібералізацыю, папросту змяняе стратэгію.

Апытанне: гараджане пра тое, чаго ніколі не пакажуць на дзяржаўным тэлебачанні

Медыі – неадʼемная частка жыцця бадай кожнага чалавека. Свабода слова – гэта добра, але ці заўсёды? Мы запыталіся ў мінакоў на вуліцах Менску пра тое, ці трэба цэнзураваць медыі ды чаго ніколі не пакажуць беларускія дзяржаўныя тэлеканалы

Як супрацьстаяць высяканню дрэваў, – у рубрыцы «Ведай свае правы!»

Мы часта кажам пра свае правы на свабоду слова, сходаў ды іншае, але забываемся аб праве на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Вельмі часта грамадзяне становяцца сведкамі высякання дрэваў або варварскага абразання галінаў у сваіх населеных пунктах і дварах. Пра правамернасць высякання дрэваў і аб’ектаў расліннага свету, а таксама пра тое, ці можна гэтаму супрацьстаяць, распавядае эколаг у рубрыцы «Ведай свае правы!».

У сталіцы пацярпелыя ад махляра намагаюцца кампенсаваць хоць частку сваіх стратаў

Адзінаццаць гадоў таму 128 дольнікаў заключылі дамовы з вядомаю на тыя часы фірмаю Сяргея Дземчука «Перспектыва-Інвест Буд». Атрымаць кватэры на скрыжаванні вуліцы Філімонава і праспекту Незалежнасці людзі былі павінны ў верасні 2008 года. Але дагэтуль на месцы дамоў – пустэча. У снежні 2012 года Сяргея Дземчука асудзілі на 8 гадоў зняволення за махлярства ў асабліва буйных памерах, а ягоную маёмасць арыштавалі. Праз яе рэалізацыю дольнікам меліся кампенсаваць страты. Але… Дарагія аўты махляра раптоўна скралі, а ў канфіскаваным доме ў пасёлку Ляды працягвае жыць ягоная сям’я. Пацярпелым ужо не выпадае спадзявацца на пабудову кватэраў – застаецца звяртацца ў суд і ў Следчы камітэт, каб прыцягнуць да салідарнае адказнасці даччыныя фірмы Дземчука.

У жодзінскай турме з невядомых прычынаў памёр 39-гадовы жыхар Слуцку

Браты Ігар і Іван Барбашынскія сакавіцкім вечарам вярталіся дадому пасля адпачынку ў адной са Слуцкіх кавярняў. Каля іх спынілася міліцэйскае аўта, і праваахоўнікі прапанавалі мужчынам паехаць у медвыцвярэзнік. Тыя адмовіліся і нібы аказалі міліцыянтам супраціў. Аднак пасля ночы ў медычным ізалятары меншаму з братоў – Івану – медыкі дыягнаставалі пералом рэбраў. Праз два з паловаю месяцы братоў абвінавацілі ў супраціве праваахоўнікам і змясцілі ў Жодзінскую турму. Там, не дачакаўшыся заканчэння суда, былы службовец унутраных войскаў МУС Ігар Барбашынскі памёр з невядомых прычынаў. Цяпер маці братоў Галіна Барбашынская чакае вынікаў дадатковае экспертызы, якая б дапамагла даказаць невінаватасць ейных сыноў.