Расследаванне «Белсату»: як «шыюцца» антыкарупцыйныя справы?




Чым горш крызіс, тым гучней улады вядуць антыкарупцыйную кампанію ў сваіх шэрагах. Але ці сапраўдныя вінаватыя апынаюцца на лаве падсудных, а затым у турмах?

З дапамогай тытулаваных судовых экспертаў мы вывучылі справу аб меркаванай карупцыі ва ўправе капітальнага будаўніцтва Ленінскага раёну Менску і выявілі прыкметы фальшавання доказаў на этапе следства.

Як «шыюцца» антыкарупцыйныя справы, пра якія паведамляюць афіцыйныя СМІ? Хто апынаецца на лаве падсудных, а чые парушэнні следства не бачыць ва ўпор?

Глядзіце расследаванне ў новым выданні праграмы «Давайце разбірацца».