Анхела Эспіноса: Пачула беларускую і зразумела, што хачу аддаць жыццё гэтай мове

Роўна сто гадоў таму ў лепшы свет адышоў адзін з найбольш яскравых беларускіх паэтаў – Максім Багдановіч. І хоць 25-цігадовы Максім гэтак і застаўся аўтарам адзінай прыжыццёвай кнігі, і яго творчасць, і непрацяглая гісторыя жыцця працягваюць натхняць да сёння.

І хоць, як заўважыў літаратар і праваабаронца, колішні дырэктар Літаратурнага музею Максіма Багдановіча Алесь Бяляцкі, «тае Беларусі, пра якую марыў паэт, няма», надзея на лепшае ўсё-ткі застаецца. Пакуль жывая памяць пра паэта, жыве і Беларусь, якой ён аддаў усяго сябе. У Менску да помніка паэту сёння традыцыйна ўскладалі кветкі, а ў Інтэрнэце шырыцца інфармацыя пра новую кнігу перакладаў яго твораў. У «Гарачым каментары» – паэтка ды перакладчыца з Іспаніі Анхела Эспіноса, якая працуе над з’яўленнем кнігі перакладаў Багдановіча.

«Я была ў Варшаве ў 2012-м годзе, на «Белсаце», пачула беларускую мову і зразумела, што ў нейкім сэнсе гэта таксама мая мова, што я павінная абавязкова яе вывучыць. І што я хачу аддаць жыццё гэтай мове», – сказала маладая іспанка.

Глядзіце таксама:

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу