Андрусь Такінданг: Я ўжо святкую перамогу


Музыка Андрусь Такінданг распавядае вядоўцу «Размовы» Уладзіміру Мацкевічу пра канцэрты ў дварах, 15 содняў арышту і тлумачыць, чаму адчувае народ пераможцам.
Змены ў беларускім грамадстве закранулі ўсе сферы. І хоць сёння адміністратыўны арышт можна атрымаць за шпацыр па горадзе ці песню ў двары, змены натхняюць і творцаў, і звычайных людзей.
«Гэта надзвычай шчаслівы час для мяне, для маіх паплечнікаў, для гурта Recha – такі своеасаблівы рэнесанс музычны. Пра гэта не стамляюся казаць, бо я ніколі не думаў, што можа быць такая запатрабаванасць у горадзе Менску ў музыках. Звычайна не хапае праграмістаў і рабочых, а тут у гэты важны перыяд восеньскі сапраўды не хапала музыкаў на ўсе гэтыя вялікія дваравыя імпрэзы6 якія людзі ладзілі», – узгадвае музыка.
Вечар перад Калядамі запрашаем правесці ў кампаніі «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча і музыкі Андруся Такінданга.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.