Андрэй Юркоў: не трэба баяцца і займацца самацэнзурай


Суд аштрафаваў мясцовага актывіста за дыслайк у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Андрэя Юркова прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў, хоць ён толькі паставіў дыслайк на чужы пост.

Абсурдная справа разглядалася ў Дрыбінскім раённым судзе. На лаве падсудных Андрэй Юркоў, мясцовы палітык і бізнесовец. Дыслайк у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» ператварыўся ў справу аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«Гэта абсурд. Я за гэтым бачу палітычную матывацыю, каб актывіста ў Дрыбіне асудзіць і паказаць іншым людзям, што будзе з Вамі калі вы раптам выкажыце сваё меркаванне», – гаворыць Рыгор Кастусёў, старшыня Беларускага Народнага Фронту.

«Я гэта звязваю толькі са сваёй палітычнай дзейнасцю. Улада хоча, каб яе баяліся. Калі гэта ўлада доўга знаходзіцца пры ўладзе, то яна хоча, каб яе яшчэ і любілі. Гэта справа – помста за перадвыбарчую кампанію і апазіцыйную дзейнасць», – гаворыць актывіст з Дрыбіна Андрэй Юркоў.

Працяг – глядзіце ў відэа.

Ігар Кулей belsat.eu