Андрэй Канчалоўскі пра Украіну: «Смяротная драка ў адной кватэры»


Тэрарызм у 2017-м, новы турэцкі нацыяналізм і сучасная ядравая гонка ўзбраенняў – у першым выпуску новага года «ПраСвет» паказвае, што нас чакае сёлета. Галоўны герой выдання – рэжысёр Андрэй Канчалоўскі.

«Тэрарыстам важныя медыі»

Новы 2017-ты год пачаўся трагічна. У ноч на 1-га студзеня ў Стамбуле тэрарыст «Ісламскай дзяржавы» забіў 39 чалавек і параніў 60. Ён з аўтаматам атакаваў начны клуб, дзе людзі сустракалі свята. У Турцыі распачаліся арышты.

У Нямеччыне затрымалі саўдзельніка туніскага тэрарыста, які ў снежні накіраваў грузавік у натоўп на калядным кірмашы.

Падобныя навіны зрабіліся фонам штодзённага жыцця. Што рабіць? Як не баяцца? Ці рэальна перамагчы тэрарызм? Разбіраецца Яраслаў Сцешык.

«Памру за Радзіму». Ці небяспечны новы турэцкі нацыяналізм?

Адзін з адваротных бакоў тэрарызму – рост нацыянальнага патрыятызму.

«Жыццё аддам за Бацькаўшчыну!», «Памру за Радзіму, калі спатрэбіцца». Гэткія словы можна пачуць ад жыхароў сучаснай Турцыі. Выбух патрыятызму ў краіне распачаўся пасля леташняга няўдалага путчу і яшчэ больш узмацняецца пасля шэрагу тэрактаў.

Алесь Сіліч наведвае новую Турцыю.

Андрэй Канчалоўскі: «Беларусь можна выкарыстоўваць каталіцызм і праваслаўе»

Расейскі кінарэжысёр распавядае Аліне Коўшык, чаму ягоныя суайчыннікі не могуць збудаваць капіталізм, хто хоча разваліць Расею і што такое расейская мара.

Ядравая трыяда заўтра

1735 – у Расеі, 1367 – у ЗША. Такімі разгорнутымі ядравымі боезарадамі валодалі дзве краіны ў 2016 годзе.

Але шэраг фактараў і новых выклікаў прымушае Маскву і Вашынгтон надаць значную ўвагу сваім стратэгічным арсеналам ужо ў найбліжэйшай будучыні, ды магчыма, пацясніцца. Рэпартаж Ігара Кулея.

Вайна рэальная, вайна медыяльная

Сірыя, Емен, Украіна, ледзь не палова паўночнае Афрыкі, няспынная партызанская барацьба ў Калумбіі, паўночнакарэйскія пагрозы ядравай вайны і дзясяткі тэрактаў ва ўсім свеце.

Гэтыя падзеі разам з атмасфераю часоў новай халоднай вайны ствараюць уражанне, што з гадамі свет становіцца ўсё больш небяспечны.

Пра канфлікты, якія нас чакаюць сёлета – матэрыял Усевалада Шлыкава.