Андрэй Елісееў: Польшча паспрыяе дэмакратызацыі Беларусі


Як паўплывае на далейшыя варшаўска-мінскія стасункі перамога на парламенцкіх выбарах у Польшчы кансерватараў – партыі “Права і справядлівасць”.
Аналітык Беларускага інстытуту стратэнічных даследаванняў Андрэй Елісееў кажа, што кансерватары схільныя для правядзення такой замежнай палітыкі, калі Польшча імкнецца да рэгіянальнага лідарства ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Гэта значыць, што нас чакае палітыка спрыяння незалежнасці і дэмакрытызацыі Беларусі з Украінай, падтрымка адпаведных рухаў ў дзвюх краінах.
А вось што да запуску пагаднення пра малы памежны рух, то тут эксперт скептычны: “Наўрад ці гэта адбудзецца ў бліжэйшым часе. Нягледзячы на тое, што эканамічная сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца, улады не хочуць, каб болей беларусаў з памежных тэрыторый ездзілі і пагаршалі знешнегандлёвы баланс”.

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]