Андрэй Дзмітрыеў: улады «прадаюць» на Захад вольніцу святкавання стагоддзя БНР наўзамен дэмакратычным выбарам


Лідар грамадскай арганізацыі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў лічыць, што ўлады Беларусі «прадаюць» на Захад вольніцу святкавання стагоддзя БНР у цэнтры Менску наўзамен дэмакратычным выбарам.

Пры гэтым ёсць спроба «прысабечыць важныя гістарычныя даты праз курс на мяккую беларусізацыю». Што ў галаве кіраўніцтва краіны, калі год таму 25 сакавіка Менск быў зачышчаны сілавікамі, а сёлета прапануецца фармат свята?

Падрабязней – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Андрэем Дзмітрыевым.

Фота – REUTERS/Vasily Fedosenko