Анатоль Шумчанка: Усюды людзі гавораць пра Плошчу

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGeF8tdC1aWkJHeVUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Улады штурхаюць нас да Плошчы – у роспачы заяўляюць прадстаўнікі дробнага бізнесу. Рынкі краіны пустуюць ужо амаль месяц з прычыны «невыканальнага» ўказу кіраўніка Беларусі № 222. Людзі хочуць працаваць, аднак не разумеюць – як? Пытанняў і напружанасці з кожным днём больш, чымся адказаў.Акурат сёння меў адбыцца прадпрымальніцкі форум, але аб’яднанню «Перспектыва» адмовіў шэраг пляцовак. Таму арганізацыя прызначыла сустрэчу на 1-га лютага ў менскім гатэлі «Пекін». Тым часам прадпрымальнікі не разумеюць, чаму цэнтральныя ўлады не ідуць на дыялог. ІПэшнікі працягваюць праводзіць сходы ў рэгіёнах, патрабуючы перамоваў з чыноўнікамі выканкамаў, ды пішуць нават да кіраўніка краіны.Госць «Гарачага каментара» – лідар грамадскага абʼяднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

«Я хачу сказаць, што пратэст у Беларусі з боку прадпрымальнікаў на сённяшні дзень паспеў. Дзе б я ні быў, усюды людзі гавораць толькі пра Плошчу. Яны не бачаць іншага шляху вырашэння сітуацыі. Але мы спадзяемся, што гэты тыдзень будзе пераломным у плане асэнсавання. І чыноўнікі, магчыма, думалі, што людзі жартавалі, калі казалі, што не будуць працаваць. Калі яны пабачаць, што другі месяц не будуць паступаць падаткі, асабліва ў рэгіёнах, то, я думаю, гэта будзе лепей за любы аргумент», – падкрэсліў спадар Шумчанка.

Плошчы і актыўных дзеянняў з боку прадпрымальнікаў нельга выключыць, заўважыў дзеяч. Паводле яго, прадпрымальнікі маюць запасныя планы, якіх пакуль не хочуць адкрываць.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу