Анатоль Шумчанка пра падвышэнне стаўкі адзінага падатку: Бізнес на ўскрайку прорвы


Стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў у Менску павялічваюцца ў сярэднім на 12 %. Адпаведнае рашэнне Менскага гарадскога савету дэпутатаў апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Рашэнне набывае моц з сёння.

Старшыня РГА Анатоль Шумчанка кажа, што беларускі бізнес на ўскрайку прорвы, а ўлада не выконвае абяцанні.

Дадатковыя 12 % падатку могуць перапоўніць чашу цярпення прадпрымальнікаў, і ў такой цяжкай сітуацыі трэба дзейнічаць інакш, лічыць ён.

Што азначае падвышэнне падаткаў для прадпрымальнікаў

«Яшчэ гадоў 5 таму адзіны падатак падвышаўся не на 15 %, а адразу на 40-50 %, у асобных выпадках на 60 %. Менавіта «Перспектыва» пераканала дэпутатаў да таго, калі яны падвышалі падатак, то рабілі гэта на ўзроўні інфляцыі. Але сёння прышлі часы, калі пра падвышэнне падаткаў увогуле нельга казаць. Сёння трэба думаць пра тое, як выжыць малому бізнесу. І наадварот трэба іх змяншаць».

Як вызначаюць выключэнні са спісу на падвышэнне падаткаў

«Яны, напрыклад, лічаць, што адзін гандлёвы цэнтр знаходзіцца ў цэнтры гораду, і значыць яны павінны плаціць больш. Іншы не ў цэнтры, таму там менш. Недзе пакупніцкая здольнасць большая, недзе меншая. Недзе прадпрымальнік мае больш выручкі, і яны думаюць, што там нібыта лепш, але гэта не так. Трэба кіравацца іншымі крытэрыямі. Мы не раз пра іх гаварылі: трэба кіравацца не выручкай, а прыбыткам, колькі зарабляем і прадаем. Яны ж не лічаць нашыя выдаткі. Яны лічаць толькі даход».

Ці павысяцца кошты для пакупнікоў праз павелічэнне падаткаў?

«Прадпрымальнікі не могуць падымаць кошты, бо па сённяшніх коштах ужо не купляюць. Зніжаюць прадпрымальнікі цэны, але ёсць праблемы са збытам тавараў. Таму тыя, хто не вытрымае гэтай нагрузкі, будзе закрывацца. Будуць закрывацца, менш прапановаў будзе. Менш прапановаў, менш канкурэнцыя, кошты павысяцца. Асартымент будзе звужацца. Заплаціўшы ўсе падаткі, прадпрымальнікі, падлічыўшы продаж і расходы, фактычна банкруты і працуюць толькі на дзяржаву».

Чаму ўлада прыціскае прадпрымальнікаў – больш глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu