Анатоль Шумчанка: Пасля стыхійнага мітынгу ў Гомлі ўлады перастрахаваліся

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSnVNTzNNUnJsZzglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Індывідуальныя прадпрымальнікі працягваюць змаганне за сваё права на працу. Гаворка пра патрабаванне дробных бізнесоўцаў адмяніць указ № 222, згодна з якім на кожны тавар яны мусяць мець сертыфікат.Як раней абяцалі лідары прадпрымальніцкага руху, 25-га студзеня мусіць адбыцца чарговы антыкрызісны форум, аднак з рыхтаваннем да яго пачаліся праблемы.

Упраўленне справамі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі анулявала ранейшую дамоўленасць з абʼяднаннем прадпрымальнікаў «Перспектыва» на наданне памяшкання для правядзення Форуму прадпрымальнікаў. Папярэдні антыкрызісны форум дробныя бізнесоўцы правялі ў канферэнц-зале гатэлю «Беларусь», аднак кіраўніцтва ўстановы цяпер адмаўляецца дапамагчы, бо, маўляў, мінулым разам было зашмат удзельнікаў. Арганізатары тэрмінова шукаюць іншых памяшканняў, бо да самога мерапрыемства засталося не так шмат часу – усяго менш за тыдзень.Госць «Гарачага каментара» – старшыня абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка. На ягоную думку, пасля стыхійнага мітынгу ў Гомлі ўлады перастрахаваліся і пастанавілі адсунуць мерапрыемства ў іншы пункт Менску, падалей ад беларускіх міністэрстваў.МЯ, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу