Анатоль Лябедзька пра Якубовіча: Ён хоча выглядаць лакірованым чаравікам, а не кірзавым ботам


Ад імя беларусаў, паводле ўладаў, могуць гаварыць… толькі ўлады. Альбо праўладныя прапагандысты. Старшынём грамадскай рады пры МУС адзінагалосна абраны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» Павал Якубовіч. І – увага! – ганаровым старшынём рады абраны папярэдні яе старшыня – Генадзь Давыдзька, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.

«Такіх радаў багата, гэта даніна модзе. Але яны выконваюць іншую функцыю, чым у Польшчы ды Літве. Калі ўлада заяўляе, што ў нас ёсць мосцік паміж дзяржавай і грамадствам, то патрэбна гаварыць, хто там і што яны робяць. Я думаю, мы правільна зрабілі, што звярнуліся да Шуневіча ўключыць у грамадскую раду МУС палітыка Дабравольскага і праваабаронцу Паганяйла. Іх, вядома, не ўключылі, але гэта змусіла Шуневіча заняцца кадравай палітыкай», – каментуе новыя прызначэнні Анатоль Лябедзька.

«Павал Ізотавіч Якубовіч – гэта лакірованыя чаравікі. Гэта не таго калібру, ён чалавек, трэба прызнаць, разумны і больш вытанчаны», – дадае палітык.

Лідар АГП кажа, што звязваць надзеі з Радай не варта, хаця «тэарэтычна трэба цягаць за вус. Паўла Ізотавіча».

«Ён хоча выглядаць лакірованым чаравікам, а не кірзавым ботам. Таму нейкі маленькі зрух можа быць, але сама сістэма, як казаў сам Якубовіч, што калі ў краіне не паважаюць міліцыю, то гэта грамадства хворае. Так, грамадства хворае. Каб вярнуць павагу і любоў да міліцыі, трэба мяняць сістэму, патрэбна, каб кожны міліцыянт, ад шараговых да Шуневіча, працаваў для людзей. Калі гэта зменіцца, то можа гэтыя грамадскія рады будуць не патрэбныя. Гэта рада сваіх людзей пры сваёй структуры ўлады».

Цалкам размову глядзіце ў «Гарачым каментары»