Анатоль Лябедзька: Плошча – адно з самых папулярных словаў прадпрымальнікаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGY21NcDdHQzRtR1ElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Крызіс малога бізнесу яшчэ раз паказаў, пра чые інтарэсы дбаюць улады і што дзверы кабінетаў адчыненыя далёка не для ўсіх. Адсутнасць дыялогу з вертыкаллю штурхае прадпрымальнікаў да палітызацыі патрабаванняў. А таксама радыкалізацыі пратэстаў. Чаму варта падтрымліваюць ІП і хто можа стаць добрым хаўруснікам у барацьбе?На баку прадпрымальнікаў з самага пачатку пратэстаў, са студзеня 2016 года, выступала Абʼяднаная грамадзянская партыя. Яе актывісты ладзілі акцыі салідарнасці з ІПэшнікамі. Арганізацыя выступае за цывілізаваную, разумную і дзелавую размову з уладамі. Аднак без вулічных акцыяў да «глухой вертыкалі» не дагрукацца. Таму лідары АГП прапаноўваюць абʼядноўваць сілы ды праводзіць супольныя выступы. У сваю чаргу, арганізатары прадпрымальніцкага форуму абралі 15 лютага для мітынгу ў сталіцы. Заяўку ўжо падалі ў Менгарвыканкам. Наступны форум прадпрымальнікаў запланаваны на 29-га лютага.Лідар Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заўважыў у «Гарачым каментары», што прадпрымальнікі баяцца сістэмы, у якой жывуць, гэтаксама як і некаторыя іншыя беларусы. Але погляды дробных бізнесоўцаў змяняюцца. «Калі напачатку яны нават баяліся слова Плошча, то цяпер гэтае слова адно з найбольш папулярных у іхным дыялогу паміж сабой і ў размове з уладамі», – адзначыў Анатоль Лябедзька.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu