Анатоль Лябедзька павіншаваў бізнесоўцаў у касцюме Дзеда Мароза


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMHg2NkdBdmZEOEElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Дзяды Марозы бываюць розныя. Прынамсі ў палітыцы. Вось ува ўладаў Дзед Мароз – у пагонах, з выпраўкай казака і сядзібай на Лініі Сталіна. Ну, і гаворыць ён пра геапалітыку і пагрозу «Ісламскай дзяржавы». У апазіцыі ж Дзед Мароз куды больш мірны – і надта ж падобны на лідара Абʼяднанай грамадзянскай партыі.Штопраўда, і сённяшняя сустрэча Анатоля Лябедзькі з гандлярамі «Экспабелу», і папярэднія на іншых сталічных рынках наўрад ці можна назваць святочнымі на 100 %. Ад першага студзеня шмат якія індывідуальныя прадпрымальнікі вымушана спыняць працу праз уведзеную абавязковую наяўнасць суправаджальных дакументаў на тавары з краін-удзельніц Мытнага звязу. Лідар АГП разам са сваймі паплечнікамі прапаноўвае дробнаму бізнесу выйсце – ісці ў палітыку.Госць «Гарачага каментар» – старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. «Індывідуальныя прадпрымальнікі – яны розныя паводле настрояў, розны ў кожнага вірус страху, розная самацэнзура. Знаходзіліся такія, якія згаджаліся: так, трэба нешта рабіць, бо мы знаходзімся ў безвыходным стане і добра, што ёсць людзі, якія нам нешта прапануюць. Былі і такія, якія хаваліся ад камеры. Былі і тыя, хто адразу ставіў подпісы», – заўважыў Анатоль Лябедзька.Актывісты АГП збіралі подпісы за адмену ўказу № 222 – «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці». Паводле старшыні партыі, сам факт прыходу да людзей быў прапановай пераступіць рысу страху і сведчаннем, што гэта можна зрабіць.МЯ, belsat.eu