Амерыканскія вайскоўцы правялі выпрабаванне лётаючага ровару


Пачынаем з амерыканскіх вайскоўцаў, якія днямі правялі паспяховыя выпрабаванне прататыпа электрычнага говэрбайка. Распрацоўвалі яго яшчэ з 2015 года, прычым брытанцы. Як водзіцца, падрабязныя параметры падобнага апарата не раскрываюцца, аднак вядома, што праграма па распрацоўцы говэрбайка прадугледжвае стварэнне апарата, які зможа перавозіць грузы ці байцоў агульнай масай да 360 кілаграмаў на адлегласць да двух сотняў кіламетраў. Улічваючы заяўку, пэўна серыйная версія не будзе цалкам электрычнай, а, хутчэй, гібрыднай. Дадатковы рухавік будзе круціць генератар, які і будзе вырабляць неабходную электрычнасць. Мяркуецца, што вайскоўцы будуць выкарыстоўваць лётаючы ровары для хуткай дастаўкі боепрыпасаў, а таксама правядзення выведкі. Акрамя таго, дзякуючы говэрбайкам байцы змогуць хутка перасоўвацца па полі бою.

Глядзіце таксама: