Амерыканскія навукоўцы навучылі тканіну самаўзнаўляцца пасля разрыву


Навукоўцы з Пенсільваніі распрацавала тэхналогію, якая дазваляе аднаўляць адзенне ды іншыя вырабы з тканіны ў выпадку іх пашкоджання пры дапамозе простага пагружэння ў ваду.

Цуд адбываецца з дапамогай бактэрый і дрожджаў, даследчыкі дадалі ў вадкасць, адмысловыя бялкі з зубоў марскога кальмара, якія вядомыя сваёй здольнасцю да самаабнаўлення.

Як паказалі выпрабаванні, праведзеныя на розных відах тканіны, у выпадку разрыву краю неабходна, нанесці невялікую колькасць згаданай вадкасці, пасля чаго апусціць тканіну ў цёплую ваду, дзе яна праз некаторы час адновіцца, хоць на ёй і будзе прыкметны след ад пашкоджання. Пры гэтым, па словах навукоўцаў, адноўленую такім чынам вопратку можна без боязі аддаць у пральню.

Магчымасць аднаўлення тканіны зʼяўляецца не адзінай уласцівасцю вадкасці, распрацаванай даследчыкамі. У перспектыве апрацаваная гэтай вадкасцю тканіна можа быць выкарыстана ў якасці антыбактэрыйнага пакрыцця, а зробленая з яе адзенне зможа перадухіляць траплянне на скуру таксічных рэчываў.

КС belsat.eu