Амерыканскія госці Лукашэнкі і вайна ў Крамлі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Беларуская эканоміка патрабуе рэформаў. Хто хоча іх правесці, а хто блакуе?

Беларусь у новым дзіўным свеце. Лозунг, пад якім прайшоў Кастрычніцкі эканамічны форум у Менску, паходзіць ад назвы кнігі «Дзіўны новы свет», якую напісаў Олдэс Гакслі амаль 90 гадоў таму. У творы апісаная будучыня, у якой людзі жывуць у адной дзяржаве і галоўнае там – спажыванне. Якім жа бачаць дзіўны свет беларускай эканомікі ўдзельнікі форуму ў Менску? Ці саспеў урад Беларусі, каб ажыццявіць рэформы? Высвятляла Вольга Жарнасек.

Францішак Вячорка пра візіт дэлегацыі амерыканскіх экспертаў

Амерыканскія эксперты з некалькіх аналітычных цэнтраў наведалі Менск. У беларускай сталіцы госці сустрэліся з кіраўніком Беларусі, міністрам замежных справаў ды экспертамі, дыпламатамі і журналістамі. Спатканні былі закрытыя. Хто яны – амерыканскія госці Лукашэнкі – і навошта яны прыязджалі? Інтэрв’ю з журналістам беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода» і віцэ-прэзідэнтам Digital Communications Network Францішкам Вячоркам.

Форту Трампа яшчэ няма, а фарты Пуціна ўжо ёсць. Беларусь і Польшча ў 100 годзе незалежнасці

Польшча святкуе сотыя ўгодкі аднаўлення незалежнасці, з чым мы іх і віншуем. За 26 гадоў дыпламатычных дачыненняў паміж нашымі краінамі здаралася рознае, але гэты святочны год (не забывайма і пра стагоддзе БНР), абедзве краіны могуць лічыць не самым кепскім. Ці нясмелае партнёрства Варшавы і Менску сапсуецца ў апошнія дні года – Дзяніс Дзюба.

У Крамлі вайна і яна ўплывае на Беларусь

Ці патрэбная Пуціну вайсковая база ў Беларусі? Інтэрвю з Паўлам Фельгенгаўэрам, вайсковым аглядальнікам расейскай «Новой газеты» і аналітыкам амерыканскайга Джэймзтаўнскага фонду.

Амерыканская гульня ў паддаўкі

Дэмакратычная партыя ў ЗША святкуе перамогу. Пасля гэтак званых прамежкавых, частковых выбараў Кангрэс – Палата прадстаўнікоў – адыходзіць да апазіцыі. Сенат застаецца за рэспубліканцамі. Як, здавалася б, параза партыі і Доналда Трампа паўплывае на расклад сілаў у Вашынгтоне і, што куды больш істотна для Беларусі, – на наш рэгіён. Падрабязней, Усевалад Шлыкаў.