Амерыканец прабег 300 км да радзімы продкаў


Дзяды амерыканца Джэрэда Гоўлдмэна эмігравалі з беларускага Палесся ў ЗША ў 1910 годзе. Хлопец вырашыў наведаць месца, адкуль паходзяць ягоныя продкі. Дзеля гэтага ён прыляцеў у Менск, адкуль выправіўся ў дарогу да малой радзімы дзядоў… бягом.

Джэрэд Гоўлдмэн

Месца, якое продкі амерыканскага бегуна пакінулі больш за сто гадоў таму, – за 300 кіламетраў ад беларускай сталіцы. Джэрэда гэта не палохае:

«Я ўпершыню ў Беларусі, каб пабачыць свае вытокі. Мае бабуля і дзядуля тут нарадзіліся, мой прадзед таксама. Я хачу больш дазнацца пра сваіх родных і пра сябе. Таму я пастанавіў зрабіць нешта па-за межамі ўласных магчымасцяў».

Галоўным кампаньёнам амерыканца ў Беларусі будзе беларускі ультрамарафонец Яўген Гуцалаў, так званы «барадаты бегун».

«Усе сустрэчы, што адбываюцца ў нашым жыцці, не выпадковыя. Мая місія – праваднік», – кажа беларус.

Джэрэд Гоўлдмэн і Яўген Гуцалаў

Цягам забегу да спартоўцаў будуць далучацца розныя людзі.

«Яны дадаюць нам энергіі. Гэта добры штуршок», – цешыцца амерыканскі госць.

Каманда падтрымання бегуноў

Да каго дарогаю завіталі ў госці бегуны? Дакуль яны дабеглі? Хто іх сустрэў на фінішы? Глядзіце ў чарговым выданні «Welcome ў Беларусь» (відэа вышэй).

Праграма «Welcome ў Беларусь» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале «Белсат без палітыкі» і на нашай старонцы.