Амапаўцы адкрылі бар у Адміністрацыі Прэзідэнта. Сатырычнае шоу


Папулярны відэаблогер «Сасуд стабільнасці» зацаніў фішкі бару «Патрыёт», а «Хай так TV» пагутарыў з рэжысёркаю, акторкаю і драматургам Юліяй Шаўчук пра курʼёзы працы памрэжысёркі, прыгоду з кітамі, еpic fail у Эдынбурзе.

Глядзіце ў новым выпуску:

  • Што ты прыпёрся сюды, або Вітаем у бары «Патрыёт»!
  • Новыя падаткі як новыя крыніцы даходаў дзяржавы
  • «Гані бутэльку – я цябе адмазаў!»
  • Якіх пабочных эфектаў расейскай вакцыны варта пабойвацца?
  • Юлія Шаўчук – пра «Свабодны тэатр», карціну Хаіма Суціна «Ева», якую сілавікі канфіскавалі ў «Белгазпрамбанку», працу памрэжа – памочніка рэжысёра, epic fail Юліі ў Эдынбурзе, Віктара Бабарыку, прыгоду з кітамі ды як адчуць, дзе месціцца селязёнка.
  • Гульня «Рассмяшы калегу»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.