АМАП жорстка збіў дзяўчынку. Нікога за гэта не пакаралі

Ці заслугоўвае права на існаванне дзяржава, эмісары якой чыняць гвалт над простымі грамадзянамі? 19-гадовая Яна Чуліцкая ў «Размове» Мацкевіча распавядае гісторыю свайго змагання за справядлівасць супраць тых, хто знішчыў яе здароўе.

25 сакавіка 2017 года 16-гадовую Яну Чуліцкую збілі прадстаўнікі праваахоўных органаў падчас вулічнай акцыі. Дзяўчына проста праходзіла побач. Сёння Яна Чуліцкая жыве з наступствамі траўмы, якую атрымала тры гады таму, – у яе выявілася цяжкая форма эпілепсіі. Дзяўчына не можа паўнавартасна працаваць, вучыцца, нават перасоўвацца адна на далёкія адлегласці. Пакуль за злачынства ніхто не адказаў, але Яна не губляе надзеі пакараць вінаватых.

«Я звярнулася ў праваабарончую арганізацыю «Вясна», дзе мне дапамаглі скласці заяву, – згадвае Яна. – Следчы забраў мае медычныя карты, а пасля пастановы аб адмене завядзення крымінальнай справы ён вярнуў усе справы, напэўна, толькі праз восем месяцаў. З карты вырвалі аркушы з КТ маім, гэта нават відаць».

Яна Чуліцкая не складае рук, яна падтрымлівае сувязь са зняволенымі актывістамі анархісцкага руху і спадзяецца, што зможа палепшыць свой стан і пакараць тых, хто адказны за яе праблемы.

Сёння Яне патрэбныя дарагія лекі, абследаванні. Кожны ахвочы можа падтрымаць дзяўчыну і перавесці грошы на яе лячэнне. Яна будзе ўдзячная за любую дапамогу ўсім неабыякавым.

Рэквізіты для збору сродкаў на лячэнне Яны Чуліцкай:

4255 2003 0230 5602

06/22

CHULITSKAYA YANA (VISA BELARUSBANK)

Жорсткае затрыманне ў Рэчыцы: надзелі кайданкі, сцягнулі вопратку

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж с фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Больш матэрыялаў

Колькі сядзець Бабарыку і Калеснікавай?

Ці забастуюць салігорскія шахцёры?

Чаму Лукашэнка прыкарміў менавіта хакеістаў?

Што адкажа Лукашэнка на ўльтыматум ад Ціханоўскай?

Мікола Дзядок: Беларуская рэвалюцыя – феномен у сусветнай гісторыі

Міліцыянты ў рэгіёнах адхрышчваюцца ад зверстваў менскіх калегаў

Былы супрацоўнік МУС: Сілавікі толькі чакаюць радыкалізацыі пратэстаў

Лукашэнка хоча перагуляць дамовы паміж Расеяй і Захадам