Амаль палова беларусаў жыве менш чым на 16 рублёў на дзень


Чыноўнікі вызначылі, што чалавек павінен забяспечыць свае мінімальныя патрэбы за Br 230 на месяц. Чаму не ўсе беларусы нават столькі зарабіць не могуць? Аналізуе эксперт праграмы «Асабісты капітал» Міхал Залескі.

Унук, пачуўшы ў тэлевізары, пытаецца ў бабулі: «А навошта вучоныя прыдумалі бюджэт пражыткавага мінімуму?» Старая ў адказ: «Напэўна не вучоныя. Тыя б на сабаках спачатку выпрабавалі». Пра адну з важнейшых сацыяльна-эканамічных катэгорый у навейшай айчыннай гісторыі і яе ролю ў выхаванні грамадзянаў у духу адданасці правадыру зараз і пагаворым.

Асабісты капітал
Беларусы зарабляюць удвая менш, чым сцвярджае дзяржава
2019.10.07 20:05

Пражыткавага максімуму не існуе. Колькі чалавек не мае – усё мала. Вунь фараон піраміду сабе адгакаў, да сённяшняга дня ці не найбуйнейшая па кубатуры пабудова. А мінімум ёсць.

Бюджэт пражыткавага мінімуму

Паколькі да 31 кастрычніка дзейнічае звычайна бюджэт пражыткавага мінімуму ў цэнах ліпеня, то наша лічба названая прагнозам. Што ж мы асмеліліся прадказаць?

Аказваецца, цытую Белстат, «мінімум – неабходны для захавання здароўя чалавека, забяспечвання яго жыццядзейнасці мінімальны набор прадуктаў харчавання і нехарчовыя тавары і паслугі».

Здароўе рэч такая, спачатку яго ўмацоўваюць, потым падтрымліваюць і, нарэшце, захоўваюць. Працоўным і беспрацоўным таксама прапаноўваюць апошняе.

Жывуць на сродкі, меншыя за бюджэт пражыткавага мінімуму

Але жыццё пераўзыходзіць нават фантазіі геніяў айчыннай адміністрацыі. Грамадзяне (не ўсе, дзякуй богу) ці то не хочуць, ці то не могуць мінімуму сабе забяспечыць.

У нашай сацыяльна арыентаванай краіне для жыцця паўмільёна жывых людзей існуюць на суму, меншую за Br 240 у месяц. Не захоўваюць яны свайго здароўя чамусьці. І не трэба думаць, што гэта ўсе як адзін дэкласаваныя элементы ды наркаманы з алкаголікамі. У такой масе прадстаўлены ўсе без выключэння тыпы тутэйшых.

Жывуць на сродкі ад 1 да 2 бюджэтаў пражыткавага мінімуму

Працэнцікі выдатная цацка для прапагандыста: маленькія, кругленькія. А як перавядзеш іх у рублі ды душы – непрыгожа, многа бедных. Язык не паварочваецца назваць багатым хоць каго з тых чатырох мільёнаў людзей, што маюць на месяц ад аднаго да двух бюджэтаў пражыткавага мінімуму. Гэта ж, у найлепшым выпадку, Br 16 на дзень, на ўсё.

Але, паколькі гэтыя чатыры з палавінаю мільёны людзей, што жывуць на суму да Br 16 на дзень, маўчаць, то так яны і далей будуць жыць. Гэта ўжо выбар народу, яго воля, і не мне народ вучыць.

Калі б наш бюджэт пражыткавага мінімуму разлічвалі як у іншых краінах

Застаецца толькі крыху пафантазіраваць. Бачыце які мог бы быць у нас бюджэт пражыткавага мінімуму, каб разлічвалі яго, як у іншых краінах. Як частку медыяннага заробку, у прынцыпе, і з улікам мясцовых абставін. І ў кожнай краіне свой працэнт выходзіць. У нас у сярэдзіне года такі заробак лічыўся крыху большым за Br 800.

Асабісты капітал
Цуды нашай эканомікі: заробкі растуць, беларусы бяднеюць
2019.09.09 20:05

Але слугі народу нашага глядзяць глыбей, вызначылі народу мінімальны прадуктовы набор і, што проста дзіва, долю роўную 77 % ад кошту яго на нехарчовыя патрэбы. Вучыцеся жыць у гэтых мудрых людзей і будзе вам шчасце. Каб вы так жылі.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Міхал Залескі, belsat.eu