Аляксандр Ярашук распавёў, чаму ўлады хаваюць праўду пра траўмы на вытворчасці


Хто на самой справе вінаваты ў траўмах на прадпрыемствах?

Чарговая смерць ад траўмаў, атрыманых на працоўным месцы. 51-гадовы начальнік вытворчасці Гарадзейскага цукровага камбіната, які тыдзень таму зваліўся ў ёмістасць з хімічным кіпнем, памер у рэанімацыі. Нясвіжскі райаддзел Следчага камітэту праводзіць праверку па факце здарэння.

Трагедыі на працоўным месцы здараюцца ў нашай краіне перыядычна. У прыватнасці, будаўніцтва атамнай электрастанцыі пад Астраўцом ужо забрала жыцці прынамсі трох чалавек. Штопраўда, гэткую інфармацыю ўлады агучылі толькі пасля таго, як розгалас у медыях набылі звесткі ад мясцовых грамадскіх актывістаў, паводле якіх лік смерцяў на АЭС сягае дзясятка. У «Гарачым каментары» – старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

«Выпадкі траўмаў на вытворчасці, зафіксаваныя афіцыйнай статыстыкай, каля 1,5 тыс. выпадкаў за мінулы год, гэта толькі вяршыня айсбергу. Усе спецыялісты і эксперты цудоўна гэта ведаюць. Але чаму асноўная маса гэтых няшчасных выпадкаў прыхаваная? Няма іншага адказу, акрамя таго, што гэта вынік заганнай камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання», – заявіў Аляксандр Ярашук.

Больш – у відэа вышэй.

Чытайце таксама >>> «Забяспечыць яўку на канцэрт»: ад просьбы «зоркі» да афіцыйных распараджэнняў