Гарачы каментар Аляксандр Старыкевіч: беларусы зусім не спартыўная нацыя


Лукашэнка – на чале Нацыянальнага Алімпійскага камітэту ажно 20 гадоў. А сказаць, што айчынныя спартоўцы пабілі ўсе рэкорды, ніяк не выпадае.

Сумяшчаць функцыі кіраўніка краіны з абавязкамі старшыні Нацыянальнага алімпійскага камітэту атрымоўваецца яшчэ толькі ў туркменскага лідара. І за ўсю гісторыю абрання і пераабранняў на пасаду ў НАК супраць выказвалася толькі адна асоба, а яшчэ дзве ўстрымліваліся. Каб спартоўцы бачылі, што на чале камітэту стаіць асоба не выпадковая, Лукашэнка натхняе на спартовыя дасягненні ўласным прыкладам.

На думку галоўнага рэдактара інтэрнэт-выдання «Салідарнасць» Аляксандра Старыкевіча, галоўнае дасягнення Лукашэнка на чале НАК гэта тое, што на апошняй Алімпіядзе ў Рыа Беларусь займела найменшую колькасць медалёў за ўсю гісторыю гульняў.

Гэта не выключна віна Лукашэнка, адказныя самі спартоўцы, але ў краіне пабудаваная адпаведная сістэма.

Ён так пільнуе спорт, бо мае асабістыя інтарэсы, плюс гэта частка прапаганды. Так было ў СССР, дзе спорту надавалая вялікая ўвага.

У цяперашняй сітуацыі пастаў каго-заўгодна ўзначальваць НАК, гэта ніяк не вырашыць праблему. Праблема ў тым, што спорт падсілкоўваецца толькі з дзяржаўнай казны. Бізнес амаль не ўкладаецца ў спорт, толькі дзеля падатковых ільготаў.

Як бы не казалі, што беларусы спартыўная нацыя, мы бачым, што гэта зусім не так.

Размову Сяргея Падсасоннага з Аляксандрам Старыкевічам глядзіце ў «Гарачым каментары».

Глядзі таксама
Каментары