Аляксандр Пуціла: Не трэба вучыць хакеістаў гуляць і сароміць на ўсю краіну


Чэмпіянат свету па хакеі скончаны. Беларускія хакеісты вярнуліся ў Менск. Выступ, мякка кажучы, правальны. Як вынік – 13 месца. Аляксандр Лукашэнка ўжо абурыўся гульнёю нашых. Слабая гульня беларускае зборнае паўтараецца другі год запар.

Цяпер будзе пошук вінаватых і адказных. Эксперты гавораць пра неабходнасць іншага трэнерскага складу. Але ці толькі ў трэнеры праблема? І ці праблемы выключна ў айчынным хакеі? А адсюль і агульнае пытанне, хто займае асноўныя пасады ў галоўных спартовых арганізацыях і чаму?

Спартовы вядоўца «Белсату» Аляксандр Пуціла разважае пра прычыны хакейнага правалу і тлумачыць адкуль бяруцца айчынныя спартовыя менеджары.

Больш у відэаматэрыяле!