Аляксандр Класкоўскі: Заявы пра вайсковае братэрства – фальшывыя


Палітычны аглядальнік каментуе сумесныя стратэгічныя вучэнні Беларусі ды Расеі «Захад-2017».

Было смешна назіраць як у звязку з пратэстамі недармаедаў на пачатку бачыў украінскі след, які прышылі белымі ніткамі. Цяпер нечакана вінаваціць Захад. Гэта смеху варта, бо сёння наадварот крытыкуюць за аморфнасць, і што там не рэагуюць на рэпрэсіі. Маўляў, заходнікі зрабілі стаўку на стабільную дыктатуру. Усё гэта дымавая заслона. Таму глеба для новых пратэстаў нарастае. Беларускае кіраўніцтва разумее, што ўсё роўна прыйдзецца па панятках дамаўляцца з чалавекам, які сядзіць у Крамлі.

Да Крыму я быў большым пацыфістам, думаў навошта Беларусі вялікае войска. Я трошку змяніў свае погляды, і думаю, што Беларусі патрэбная моцная армія. Іншая рэч, што няма рэформаў. На беларускае войска значна менш траціцца, чым у суседніх краінах.

Заявы пра вайсковае братэрства – фальшывыя,

бо кіраўніцтва разумее адкуль рэальная небяспека і невыпадкова, што ў новай ваеннай дактрыне акцэнт робіцца на гібрыдныя войны. Гэта пастка гэтай братняй, так званай, інтэграцыі, што з боку гэтай былой імперыі рэальна намалявалася пагроза, але адгрэбці далей ад яе немагчыма, бо кіраўніцтва Беларусі ў гэтым кірунку нічога не робіць. Мы бачым зварот да рэпрэсій і згортванне нават той кволай лібералізацыі, якую мы назіралі.

Размову з Аляксандрам Класкоўскім глядзіце ў «Гарачым каментары»