Аляксандр Класкоўскі: Майдан палохае не толькі Лукашэнку


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGa2xmaXlnY1BGemslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Новыя жыроўкі за камунальныя паслугі апяклі беларусаў. А сёння Аляксандр Лукашэнка распякаў чыноўнікаў. Гульня ў добрага цара і дрэнных баяраў разгарнулася на паседжанні аб падатковай ды акцызнай палітыцы.Кіраўнік Беларусі абураўся ды загадаў, калі будзе такая неабходнасць, надзець кайданкі на тых, хто вінаваты. Лукашэнка заявіў, што чыноўнікі не выканалі ягонага загаду, а зрабілі ўсё «ад балды». Да 1-га сакавіка кіраўнік дзяржавы чакае новых разлікаў на жыллёва-камунальныя паслугі. А вось беларусы тым часам аплочваюць жыроўкі, якія шакуюць.Палітычны аглядальнік Аляксандр заўважыў: калі ўзровень жыцця беларусаў апусціцца «ніжэй за калена», то не выключана, што грамадзяне выйдуць на вулічныя пратэсты. «Мне здаецца, што сёння не гэта палохае Лукашэнку. Страх перад Майданам датычыць не толькі вярхоў, але і беларускага абываталя. Таму на барыкады народ не рвецца і запас цярпення ў яго, на мой погляд значны», – сказаў адмысловец.На ягоную думку Лукашэнка баіцца эканамічных пераўтварэнняў, якія сфармуюць новую рэальнасць з моцным прыватным сектарам. Бізнесоўцы з грашыма, новы сярэдні клас пачне рэалізоўваць свае інтарэсы, а цяперашні рэжым, заснаваны на татальным дзяржаўным кантролі над эканомікай, задрыжыць. «Калі гэтую гулю зрушыць, то губляецца кантроль, размываецца падмурак цяперашняга рэжыму. Вось галоўная фобія Лукашэнкі», – звярнуў увагу спадар Класкоўскі.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu