Гарачы каментар Аляксандр Класкоўскі: Лукашэнка вярнуўся да савецкай цэнзуры


Галасы падлічылі вельмі хутка – усяго за чатыры гадзіны. Пры гэтым рэкордная колькасць парушэнняў.

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі каментуе працэс парламенцкіх выбараў:

«Сама хада кампаніі паказвала, што ўлады выбралі жорсткі сцэнар. Апазіцыю адсеклі татальна ад выбарчых камісіяў. Мацнейшых выбілі на этапе рэгістрацыі. Хто прарваўся ў кандыдаты, цэнзуравалі. Зверху далі вертыкалі каманду разбірацца з «пятай калонай». Пэўная інтрыга была, бо дапускалі, што дзеля гульні з Захадам можа Лукашэнка пару-тройку ўмоўных не самых страшных апазіцыянераў прапусціць. Але відаць ён вырашыў, што Захад праглыне пілюлю, таму палата прадстаўнікоў зноў будзе стэрыльная».

Беларускія ўлады адчулі, што Захад сёння ставіць на першы план геапалітычныя інтарэсы і гатовы падтрымліваць прагматычныя кантакты з афіцыйным Менскам, каб дамагацца стрымлівання Расеі, лічыць госць студыі.

«Лукашэнка вярнуўся да савецкай цэнзуры. Аўтарытэт улады ніжэй за плінтус. Улада адчувае крызіс легітымнасці і недаверу. Думаю, назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах трэба рыхтавацца, што ім мала не здасца».

Працяг – у сюжэце.

Глядзі таксама
Каментары