Аляксандр Класкоўскі: Крэмль цісне, наперадзе цяжкія часы


Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі ды Уладзіміра Пуціна адбудзецца ў выходныя, але мы ўжо зараз паспрабуем разабрацца ў тым, якія наступствы для нашай краіны яна будзе мець.

На гэтую тэму паразмаўляем з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Класкоўскім:

«Беларускае кіраўніцтва апынулася ў пастцы. Крэмль даціскае, той самай Саюзнай дамовай, якая была падпісана ў зусім іншых гістарычных умова, у стане эйфарыі. Тады, у 1999 годзе, малады беларускі прэзідэнт, бачыў сябе на месцы старога Ельцына, хацеў атрымаць танныя рэсурсы ад Масквы і атрымаць крамлёўскі пасад. З гэтым нічога не атрымалася, але за гэтыя гады эканоміка стала моцна прывязана да Масквы. Зараз Лукашэнку прыціскаюць дамовай, якая была падпісана 20 гадоў таму».

Працяг размовы – у сюжэце.

Ігар Кулей belsat.eu

Фота: POOL / Reuters