За моцныя снегапады, якія яшчэ ў аўторак нарабілі бяды ў нашай краіне і якія разгрэбці цалкам не атрымліваецца дагэтуль, беларусы павінны дзякаваць Богу, заявіў Аляксандр Лукашэнка перад дакладам аб прыманых мерах па мінімізацыі наступстваў неспрыяльных умоў надворʼя.Маўляў, чым больш снегу цяпер, тым больш вады ўлетку – што, у сваю чаргу, дазволіць аднавіць экалагічную раўнавагу пасля анамальнай леташняй засухі.Ну і куды ж без падзякі ўладам! На старонках дзяржаўных медыяў чыноўнікі выхваляюцца тым, як спрытна яны здолелі забяспечыць прыбіранне снегу пасля цыклону «Даніэла». Не ў апошнюю чаргу, лічаць улады, грамадскасць здолела арганізавацца, дзякуючы смс-паведамленням з настойлівай просьбай выйсці прыбіраць снег, разасланымі тысячам грамадзянаў. Між тым, хто ведае, магчыма ўжо заўтра нашую краіну накрые не адзін – прыродны – цыклон, а адразу два, другі – з чарговых настойлівых смс-ак?Справу каментуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.
«Без разбору пісалі, і дзядам і бабкам. Зрабілі ўсё нахабна. Хацелі паказаць, што не спім у шапку, мабілізуем, але выканалі ўсё няўмела. Грамадства перарасло чыноўнікаў».
Больш у відэаматэрыяле.belsat.eu