Аляксандр Класкоўскі: Лукашэнка хоча забіць двух зайцоў


Афіцыйны Менск не стамляецца нагадваць пра тое, што прынамсі палітычна Захад і Ўсход сутыкаюцца менавіта ў нашай краіне. Пакуль еўрапарламентары наведваюць Заходнюю Беларусь, у Менску Аляксандр Лукашэнка падаграваў сёння тэму інтэграцыі ў адваротным кірунку. Каментар на тэму «саюзнай дзяржавы» даў палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

З аднаго боку Лукашэнка кажа, што інтэграцыя з Расеяй несумленная, несправядлівая. А з іншага боку ён настойвае на тым, што будзем далей ісці, будзем інтэгравацца. Якая логіка ў кіраўніка Беларускі – распавядае Аляксандр Класкоўскі:

«Іншым разам цяжка знайсці гэтую логіку, бо на першым плане эмоцыі. Бачна, што беларускі афіцыйны лідар раздражнёны тым, што не атрымалася з Масквой дамовіцца пра энергарэсурсы, пра іх цану. І вось таму такая фрустрацыя, таму трэба электарату патлумачыць, чаму ён будзе жыць кепска. І адсюль гэтыя эмоцыі. Але я думаю, што рэч не толькі ў раздражэнні. Ёсць і рацыянальны разлік. Таму што развіваў Лукашэнка найперш інтэграцыю ў фармаце двойкі, хаця і ў Еўразійскім фармаце крытыкаваў. А вось акцэнт ён зрабіў на тое, што афіцыйны Менск у траўні прапануе падпісаць стратэгію развіцця інтэграцыі менавіта ў фармаце Еўразійскага эканамічнага звязу».

Аляксандр Каласоўскі лічыць, што Лукашэнка хоча забіць двух зайцоў:

«Элегантна зысці ад дарожных мапаў паглыбленай інтэграцыі і раскруціць Маскву, каб яна раскашэлілася на стварэнне адзіных рынкаў энергарэсурсаў».

Калаж з фота: Вальдэмар Давейка / VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum