Аляксандр Ісачоў. Беларускі мастак, якім захапляецца свет

Адныя параўноўваюць Аляксандра Ісачова з нідэрландскімі класікамі, іншыя кажуць, што ягонае імя раздзьмулі дзякуючы незвычайнаму стылю і ранняй смерці. Творцы не стала ва ўзросце 32 гадоў, праз некалькі дзён пасля ягонай адзінай прыжыццёвай выставы ў Рэчыцы. Удава, сябры і мастацкія эксперты абмяркоўваюць лёс мастака ў студыі ток-шоу «Кожны з нас».

У 1988 г. на выставу карцінаў Аляксандра Ісачова ў Менску прыйшлі больш за 200 тыс. чалавек. Ні да, ні пасля гэтай падзеі ў Беларусі не было нічога ў параўнальным маштабе.

Вядома, што Ісачоў быў адным з улюбёных мастакоў Георгія Міхайлава – знакамітага расейскага дысідэнта і калекцыянера. Мікалай Каплуноў – стрыечны ўнук Георгія Міхайлава спрычыніўся да адкрыцця карціннай галерэі ў Санкт-Пецярбурзе, дзе выстаўляюцца некаторыя культавыя творы Ісачова.

Некаторыя знаўцы мастацтва ставяць Ісачова ў адзін шэраг з мастакамі сусветнай велічыні. У савецкую эпоху ягоныя карціны не выстаўляліся ў галоўным мастацкім музеі краіны. Тое ж адбываецца і сёння. Ісачоў быў антысістэмнікам і шмат у каго выклікаў непрыкрытую зайздрасць. Хоць відавочна, што мастак застанецца культавай асобай у гісторыі беларускага мастацтва. Больш пра жыццё і творчасць выбітнага беларускага мастака глядзіце ў прэм’ерным выданні ток-шоу «Кожны з нас».

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

У Лукашэнкі здаюць нервы. Апошняя гульня дыктатара

Не слабы пол. Жанчыны перагулялі ўлады і змяняюць Беларусь

Канец рэжыму непазбежны ці «ўсё прапала»?

Калі ад Лукашэнкі пабягуць высокапастаўленыя чыноўнікі?

Да чаго прывядзе рэвалюцыя пад бел-чырвона-белымі колерамі?

«Таго, што не дыхаў, выкінулі з аўтазака». Сведчанні ахвяраў гвалту

Планы Расеі: зрынуць Лукашэнку ці захаваць яго любой цаной?

«Калі дыктатару няма чым плаціць арміі, яна разварочвае штыкі ў ягоны бок»