Беларуская міліцыя мае два твары


Гісторык ды вайсковы аглядальнік пракаментаваў адкрыццё ў Менску помніку паліцыянту царскіх часоў.

Царскі паліцэйскі з сабачкам – менавіта такім помнікам Міністэрства ўнутраных справаў вырашыла ўшанаваць беларускую міліцыю. Цырымонія адкрыцця помніка прайшла з удзелам кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча. Галоўныя святкаванні адбудуцца ў суботу, 4-га сакавіка.

Паводле яго, зборны вобраз гарадавага адлюстроўвае парадак і спакой на вуліцах. Рашэнне адзначыць менавіта царскага гарадавага выглядае дзіўным, бо адлік свайго існавання беларуская міліцыя вырашыла весці з 1917, пасля звяржэння царскага рэжыму. Зрэшты, сам Шуневіч вельмі красамоўным спосабам даў зразумець, якая міліцыя яму бліжэй. На 9 траўня ён апранае форму па ўзоры супрацоўнікаў НКУС. Між тым, сумнеўная рэпутацыя сярод насельніцтва не толькі ў карнікаў сталінскіх часоў, але і ў сённяшняй міліцыі. Да векавога юбілею на сваім рахунку яна назбірала брутальныя разгоны пратэставых акцыяў, шматлікія парушэнні паўнамоцтваў і выкарыстанне гвалту. У «Гарачым каментары» – гісторык ды вайсковы аглядальнік.

«Мне здаецца, што гэты помнік – цудоўны індыкатар такога бязладдзя ў галоўных дзяржаўных ідэолагаў, у тым ліку, што вельмі сумна, у ідэолагаў сілавых органаў нашай дзяржавы. 4 сакавіка 1918 года зʼяўляецца днём нараджэння міліцыі, але гэтак званай народнай міліцыі, а ніяк не царскай паліцыі», – адзначыў гісторык.

На ягоную думку, у сучаснай беларускай міліцыі ёсць «адразу два твары».

«З аднаго боку беларуская міліцыя сярод іншых постсавецкіх міліцыяў, якія існуюць у суседніх дзяржавах, адрозніваецца адносна меншай карумпаванасцю. З іншага боку яна стала ўсё ж такі, на жаль для грамадзянаў Беларусі, палітычнай зброяй у руках адной палітычнай сілы. І гэта, мне здаецца, адмоўна адбіваецца на іміджы і прафесіяналізме міліцыі», – зазначыў гісторык.

Глядзіце таксама: