Алесін: У выпадку вайны з Расеяй Беларусь пачне партызанскую вайну


Ці магчымая агрэсія Расеі супраць Беларусі – у «Гарачым каментары» разважае вайсковы эксперт Аляксандр Алесін.

На думку Аляксандра Алесіна, Лукашэнка ўсведамляе магчымую небяспеку з боку ўсходняй суседкі.

«Мы бачылі вучэнні на мяжы з Украінай, потым – краінамі Балтыі. Цяпер мы бачым вучэнні на мяжы з Расеяй», – кажа ён. – «Лукашэнка – не прарасейскі і не праамерыканскі, ён абараняе ўласныя інтарэсы».

Лукашэнка баіцца пагрозаў з усіх бакоў свету.

Паводле Алесіна, праца над сцэнаром супрацьдзеяння гібрыдным пагрозам – анішто іншае, як рэалізацыя новай ваеннай дактрыны Беларусі.

Глядзіце размову Валера Руселіка з Аляксандрам Алесіным у «Гарачым каментары»

[/vc_column_text]

Гібрыдная агрэсія – узаемадзеянне ўнутранай пятай калоны з вонкавым ворагам, які наўпрост сам не вядзе вайну, але распальвае канфлікт, падкідваючы грошы і зброю, а таксама вядзе інфармацыйную вайну.