Алесь Смалянчук пра ментальнасць і псіхатып беларуса


Доктар гістарычных навук, прафесар. Аўтар і натхняльнік першага беларускага Архіву вуснай гісторыі. Чым розніцца жывое сведчанне відавочцаў ад навуковых крыніцаў, як адрозніць праўду ад прыдумкі, як слухаць успаміны і разумець іх каштоўнасць? Пасля шматлікіх гадоў практыкі ў зборы і апрацоўванні інфармацыі Алесь Смалянчук робіць пэўныя высновы пра ментальнасць і псіхатып беларуса. Дзе ён, шчаслівы беларус, і як выглядае? Пра гэта ў размове, якая пакідае больш пытанняў і дае нагоду падумаць, чымся падказвае канчатковыя рашэнні ды адказы.