Алесь Пуціла: У Беларусі не будзе нармальнага хакея пры гэтай сістэме


Спартовы аглядальнік Алесь Пуціла лічыць, што праблема беларускага хакея ў тым, што ім кіруе Аляксандр Лукашэнка, а не адмыслоўцы.

«Беларусы ў хакеі пакутуюць. Відаць, таму пакутуюць, што нас у хакей прымушаюць гуляць», – мяркуе Алесь Пуціла, – Не будзе ў гэтай краіне нармальнага хакея – ну не наш гэта від спорту».

Спартовы аглядальнік упэўнены, што Лукашэнка ўсё роўна будзе ўкладаць, бо для яго гэта ідэалогія.

Пуціла ўпэўнены, што ўсе праблемы беларускага хакея – праз дзяржаўны ціск. «Пры гэтай сістэме хакея не будзе», – кажа ён.

Падрабязней – у відэа.