Алесь Лагвінец і Валер Булгакаў абмяркоўваюць будучыню Еўропы

Стары кантынент чакаюць яшчэ прынамсі тры важныя падзеі, якія могуць паспрыяць далейшай дэзынтэграцыі міждзяржаўнага хаўрусу: парламенцкія выбары ў Нідэрландах і Нямеччыне ды прэзідэнцкія ў Францыі. Паўсюль сурʼёзныя шанцы на перамогу маюць ультраправыя кансерватары і папулісты, якія выступаюць за адасабленне сваіх краінаў ад суседзяў па ЕЗ.

Пра магчымасць рэферэндумаў аб выйсці з Еўразвязу гавораць палітыкі і іншых дзяржаваў – чальцоў абʼяднання. Пра магчымы развал ЕЗ не ўстрымаўся выказацца нават новы прэзідэнт ЗША Доналд Трамп. Дык ці вытрывае Еўропа гэткае выпрабаванне на трываласць уласных межаў ды агульных каштоўнасцяў?

З усё большаю трывогаю даводзіцца назіраць за працэсамі з-за заходняе мяжы і нам, беларусам асабліва на тле ўсё больш агрэсіўнай вонкавай палітыкі суседзяў з-за мяжы ўсходняй. Ці застанецца для нас альтэрнатыва навязлівым абдымкам з Крамлём? Калі захаваецца абʼяднаная Еўропа, будзе жыць і Беларусь.[/vc_column_text][/vc_column][/vc_row]

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Навошта Беларусі Год навукі? Выйдзем у сусветныя лідары?

«Баяцца трэба не «Захаду–2017», а спантанных вучэнняў Расеі»

Беларуская мова, Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг – проста мода?

Удзельнікі пратэстаў: «Міліцыянты, якія трымалі нас пад арыштам, усурʼёз пыталіся: як жыць далей?»

Алесь Пілецкі і Арцём Гарбацэвіч – «справа Белага легіёну»

Прыязджаць можна, выязджаць – не? Чаму ўлады не ўводзяць малы памежны рух

«Лукашэнка яшчэ ў 1995 годзе сказаў, за што яго могуць праклясці»

Ці будуць беларускія сілавікі страляць у народ?