Алесь Лагвінец: Для беларусаў газ наўрад ці будзе таннейшы


У Сочы сёння засядаў Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет. Прынамсі адно выказванне Аляксандра Лукашэнкі выклікае ўсмешку. Сустрэўся ён з новаабраным прэм’ерам Арменіі Ніколам Пашыньянам і сказаў лідару Аксамітнай рэвалюцыі літаральна наступнае: «Увогуле вы с малайчыны! Вы вельмі годна і слушна выйшлі з гэтай сітуацыі, вы гэта самыя ўжо адчулі. Мы вельмі радыя за вас!» Гэта пры тым, што ў дзень абрання Лукашэнка прамаўчаў, і дагэтуль палохаў сваіх чыноўнікаў армянскімі пратэстамі.

«Усе кіраўнікі на сустрэчы ЕАЭС, апрача Пашыньяна і прэзідэнта Малдовы, – доўгажыхары ў палітыцы і аўтарытарныя кіраўнікі, якія доўга сядзяць ва ўладзе і ўмацаваліся ў сваіх краінах… Пашыньян мусіць шукаць добрых стасункаў з Расеяй. Але тыя рэчы, якія ён задэклараваў унутры Арменіі, ідуць цалкам насуперак тым крокам і дзеянням, якіх прытрымліваюцца Пуцін, Лукашэнка і Назарбаеў», – кажа палітолаг Алесь Лагвінец.

Ён дадае, што для беларусаў расейскі газ наўрад ці будзе таннейшы.

«Відавочна, што акрамя таннейшай нафты і газу, беларускія ўлады хочуць рэфінансавання крэдытаў, якія Беларусь мае адносна Расеі. Бо размова ідзе пра канчатковага спажыўца, а спажывец плаціць у нас нашмат больш на ўваходзе, чым плаціць дзяржава, а пасля перапрадае грамадзянам».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»