Алексіевіч перарасла нацыянальную свядомасць


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRTlxMklka3J0WlklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Узнагарода Святланы Алексіевіч выклікала дыскусію не толькі сярод літаратурных крытыкаў, але перадусім – у інтэрнэце, карыстальнікі якога паліваюць нашую нобэлеўскую лаўрэатку брудам за недастатковую, на іх погляд, беларускасць. Пра пераход дыскусіі пра Алексіевіч у палітычную плоскасць гарачы каментар дае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.Я крытыкую крытыкаў.Не трэба казаць, што Алексіевіч не дарасла да ўзроўню нацыянальнай свядомасці. Яна перарасла яе, узняўшыся да ўзроўню агульначалавечага гуманізму. У сваёй нобэлеўскай лекцыі яна старалася казаць пра вечныя каштоўнасці. У прамове 6 разоў прагучала слова «Беларусь» і 47 разоў – слова «чалавек». Гэта плюс.Літаратара трэба судзіць па законе літаратуры, але некаторыя медыі аддалі голас палітыкам з іх мітынговым падыходам і жалем, што Алексіевіч не нагадвала Зянона Пазняка ў ягоныя зорныя часы на трыбуне Вярхоўнага Савету.У фэйсбуку змагароў – тысячы, а на акцыю Статкевіча выходзіць 70 чалавек. Калі даходзіць да рэальных справаў – змагары хаваюцца ў бульбу.Палітычную вагу Святлане Алексіевіч надаў і сам Аляксандр Лукашэнка, які пачаў яе раўнаваць. Раней ён быў брэндам Беларусі, а цяпер яна стала. Памятаеце, як не вытрымаў і параўнаў яе з расейскім поп-спеваком, у якога наагул няма нічога беларускага?Не ўсе асэнсавалі, што такое Нобэль. Кожнае слова Алексіевіч мае вялізарную вагу – яна ўзважвае тое, што кажа і не разменьваецца на канʼюнктуру.Вульгарна-прымітаўнае мысленне контр-элітаў набліжае іх да Лукашэнкі.Алексіевіч дала беларускай нацыі вялізарны аванс.