Алексіевіч і Прылепін – на фестывалі Конрада


Дырэкцыя польскага літаратурнага фестывалю Конрада запрасіла сёлета Захара Прылепіна – каб крытыкаваць, а не пашыраць ягоныя погляды. Адпаведная заява арганізатараў, праграмнага дырэктара фестывалю Гжэгажа Янковіча і артыстычнага дырэктара Міхала Марэка Маркоўскага зʼявілася сёння як рэакцыя на абурэнне ўдзельнікаў, гасцей ды чытачоў.

Захар Прылепін, гаворыцца ў заяве, – творца з адназначнымі поглядамі: гэта расейскі нацыяналіст, ідэалагічны ўдзельнік найважнейшых канфліктаў апошніх гадоў. Але дыскусія пра нацыяналізм тварам да твару, на думку арганізатараў, згодна з рымскаю сентэнцыяй, прынясе больш плёну. Конрад-фестываль, які з 2009 года ладзіцца ў Кракаве, збірае штогод самых знакамітых пісьменнікаў сучаснасці. Паводле брытанскай «The Guardian» – гэта адна з дзесяці найбуйнейшых сусветных культурных падзеяў.

Беларусь на літаратурным свяце ў Кракаве сёлета прэзентуюць Святлана Алексіевіч, Лявон Баршчэўскі ды Андрэй Хадановіч.

Іншыя тэмы:

  • «Перадусім Беларусь». Вечарына і кніга памяці Генадзя Бураўкіна.
  • Беларуская рэчаіснасць вачыма польскіх фатографаў
  • «Экспанаты рукамі чапаць!»: інтэрактыўная выстава ў Гомлі.
  • Каляндра, базілік, пастарнак. Культура зёлак ад Жылібэра да аптэкі.

Вольга Гардзейчык, Настасся Храловіч, Сяргей Будкін