Алег Волчак: «Шуневіч павінен прайсці тэст на дэтэктары хлусні першы»


Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч не бачыць падставаў выбачацца за сваіх падначаленых, якія даюць хлуслівыя паказанні ў судах, злоўжываць алкаголем або забіваюць людзей. Нават пасля таго, як пʼяны кіраўнік баранавіцкага ДАІ збіў жанчыну. Замест прабачэнняў Шуневіч кажа пра змову супраць міліцыі і ўладаў. У крытыцы міліцыі ён бачыць досвед каляровых рэвалюцыяў, калі ўсё пачыналася з дыскрэдытацыі ўлады і найбольш моцных яе галінаў. Пры гэтым, сам жа Шуневіч прызнаецца, што падчас праверкі ягоных працаўнікоў на дэтэктары хлусні з сямісот чалавек траціна тэсту не прайшла. Парады што з гэтым рабіць міністру ўнутраных справаў у «Гарачым каментары» дае праваабаронца Алег Волчак.

Калі міністр МУС крытыкуе сваіх працаўнікоў, ён мусіць прайсці гэты тэст першы – не цішком, а ў інтэрнэце, каб мы ўсе бачылі, як і на якія пытанні ён адказвае. Гэта было б пацверджаннем, што чалавек заўзее за МУС і хоча павысіць яе прэстыж.

Глядзіце размову Сяргея Падсасоннага з Алегам Волчакам у відэа.