Гарачы каментар Алег Волчак: праваабаронцы ў крызісе, але дапамагаем, як можам


З нагоды 20-цігадовага юбілею Цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Валер Руселік паразмаўляў з яго кіраўніком – Алегам Волчакам.

«У дзень памежнікаў трое ветэранаў Афганістану, мы былі памежнікамі, арганізавалі такі праваабарончы цэнтр».

Алег Волчак адзначае, што мінулы год быў вельмі цяжкі.

«Калі ўвялі дэкрэт № 3. Практычна нашая арганізацыя і незалежны прафсаюз РЭП перанеслі цяжкую цяжбу ў дапамозе людзям, што фактычна настолькі аслабелі і фізічна і фінансава. Мы адклалі ўсе святочныя мерапрыемствы, бо ўсе знаходзяцца ў цяжкім эканамічным крызісе. Але мы застаемся і дапамагаем, як можам. Працягваем працаваць», – распавядае праваабаронца.

Волчак адназачае, што за гэты час далі больш 25 тысячаў прававых кансультацый.

«Далей мы прыпынілі статыстыку, і гэта гонар, што нашая прававая інфармацыя даходзіць да людзей. 2017 год вельмі адукаваў людзей, нават у тым, як звяртацца да чыноўнікаў. Шмат каго наставілі на пазітыў, што цяжка, але можна абараняць свае правы».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары