Алег Волчак: Дэкрэт №1 можа закрануць больш за мільён асобаў


Спіс тых, хто павінен аплочваць камунальныя паслугі напоўніцу, як таго вымагае Дэкрэт №1, улады падрыхтуюць да 1 лютага 2019-га года. Пра гэта паведаміла міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Пры гэтым плаціць 100 % трэба ўжо з 1 студзеня – то бок на месяц раней, чым улады вызначацца, каго ж назваць дармаедам. Гэта што да таго, наколькі ўсё гэтае паляванне прадуманае і пралічанае. Між тым, як цвердзіць чыноўніца, абноўлены Дэкрэт «аб дармаедах» ужо карэнным чынам змяніў дзеянні дзяржавы на рынку працы. То бок вось пры гэткай усёй нявызначанасці дэкрэту і наагул яшчэ да пачатку яго дзеяння.

У «Гарачым каментары» – праваабаронца Алег Волчак.

«Гэты дэкрэт закране не 250 тыс. асобаў. Я баюся нават сказаць і мільён, а, магчыма, больш, бо праца настолькі падае. Люты будзе даволі напружаны зноў ва ўраду. Магчыма, пачнуцца пэўныя цяжбы з судовымі органамі», – адзначыў Алег Волчак.

Фотаздымак на застаўцы да відэа Tut.by