Алаіза Пашкевіч. Чужая Цётка


Прыклад будзіцеля народа, пасіянарыі, якая ў літаральным сэнсе аддала жыццё для свайго народа. Алаіза Пашкевіч рабіла ўсё для беларушчыны: грала ў тэатры, стварала гурткі, школы і літаратурныя творы.

Змагалася за мову беларусаў, «каб не ўмёрлі». Шануецца ў Рэспубліцы Беларусь на афіцыйным узроўні мае помнікі, вуліцы свайго імя. У мястэчку Астрына на радзіме яе імем названая школа, у двор якой адмыслова перанесены помнік Цётцы. І ніхто не зважае, што ў той астрынскай школе няма ніводнага беларускага класа.