«Akute» граюць па песні з кожнага альбому ў #BML Premium


У прэміум-выданні аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live Premium» гурт «Akute» зайграў жывы сэт у прысутнасці гледачоў. А ў размове з вядоўцаю Міраю Шульц музыкі згадалі самыя яскравыя моманты з гісторыі гурта, распавялі пра новы альбом ды адкрылі таямніцы асабістага жыцця.

Увага! Пры канцы праграмы будзе разыграны каштоўны прыз, які можа атрымаць кожны глядач!

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Усе песні спетыя» (музыка Станіслава Мытніка, словы Рамана Жыгарава)
  • «Адзіноцтва» (музыка Станіслава Мытніка, словы Рамана Жыгарава)
  • «Кроў бы вада» (музыка Станіслава Мытніка, словы Рамана Жыгарава)
  • «Марнатраўны сын» (музыка Станіслава Мытніка, словы Фелікса Аксёнцава)
  • «Усё павернецца» (музыка Станіслава Мытніка, словы Рамана Жыгарава)
  • «Бязлітасны дэнс» (музыка Станіслава Мытніка, словы Рамана Жыгарава)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».