Актывістка АГП: Збіраеш подпісы і адчуваеш страх людзей


Лідар моладзевага крыла АГП «Маладыя дэмакраты» Алена Луцковіч выказалася пра збор подпісаў падчас выбарчай кампаніі.

«Калі збіраеш подпісы, усё, што адчуваеш, што табе кажуць людзі, гэта менавіта тое, што людзей запужалі, што ў іх ёсць страх. Іх пужаюць тым, што яны згубяць месца працы, калі падтрымаюць альтэрнатыўных кандыдатаў», – заявіла Алена Луцковіч.