Акцыя «Белсату»: Назаві беларускую мову роднаю пры перапісе!


«Белсат» распачынае грамадскую кампанію «Беларускамоўны», каб зраўнаць беларускую мову з расейскай – у рэальным жыцці. Згодна са звесткамі перапісу 1999 года, беларуская мова была роднай мовай для 73% жыхароў нашай краіны, у 2009 беларускую назвалі роднай ужо толькі 53% нашых суграмадзянаў. Дарэчы, яшчэ 10 гадоў таму «Белсат» прыцягваў увагу да гэтае праблемы.

Праз 8 месяцаў, у кастрычніку, у Беларусі пройдзе наступны перапіс. І мы на Белсаце вырашылі пазмагацца, каб лічба тых, хто называе беларускую мову роднай, была як мага большай. Як гэтага дамагчыся запытаемся ў кіраўніка аддзелу прамоцыі і аправы нашага тэлеканалу Лукаша Бырскага:

«Будзем ангажаваць, будзем заахвочваць не толькі нашых гледачоў, але і нашых грамадскіх партнёраў праводзіць сумесную кампанію ў рамках якой мы будзем заахвочваць людзей не толькі размаўляць на беларускай мове, але і адзначыць беларускую мову як родную. 73 адсоткі ў 1999 годзе прызналі беларускую мову роднай, у 2009 было толькі 53 адсоткі. А што будзе далей? Адразу да кампаніі далучылася Арт Сядзіба, symbal.by, Асамблея, Талака, ПЭН-цэнтр і інш. Але мы запрашаем і іншыя кампаніі…»

belsat.eu

Фота: symbal.by