Актор пра сваё чумавое дзяцінства з калготкамі, воданапорнай вежай ды іншае

Дзмітрый Есяневіч, актор-купалавец і вядоўца сатырычнага шоу «Хай так TV» на «Белсаце», згадае свае дзіцячыя прыгоды, брутальныя дыскатэкі ды раскажа аб беларускай мове ў вёсцы і паляшуцкім дыялекце перасяленцаў, а таксама аб працы ў тэатры.

Дзмітрый вырас ў вёсцы Чарнаградзь, жыхароў якой называюць «чакурыкі».

Дзіцячы садок, куды хадзіў Дзмітрый, быў акурат насупраць ягонага роднага дому.

«Бабуля, якая раней ішла на працу, казала: «Дзіма, надзявай калготкі ды ідзі ў сад!» Дзіма надзяваў калготкі ды ішоў у садок. Вось так, ішоў, ішоў, ішоў – кульдык туды!» – кажа пра сваю будзённую раніцу Дзмітрый, паказваючы, як ён перабіраўся праз плот садка.

Дзмітрыеў дзядуля працаваў у лазні ды загадваў воданапорнай вежай. З ёй і звязаная забаўная і вострасюжэтная гісторыя.

«Ён [дзед Дзмітрыя. – Заўв. Belsat.eu], аднойчы кульнуўшы, можа, бутэлькі дзве гарэлкі (ён у мяне дэсантнікам быў), кажа: «Хочаш быць, унучок, дзясантнікам?» Я гавару: «Хачу!» «Пайшлі са мной!» Мне было гадоў пяць. Можа, чатыры – чатыры з паловай…» – смеючыся, пачынае аповед Дзмітрый.

Дзмітрый і цяпер часцяком наведваецца ў Чарнаградзь, каб дапамагчы бабулі ў гаспадарцы. А яшчэ гэтая вёска – ягонае месца сілы.

«Гэта ж маё месца сілы. Я сюды прыязджаю абнуляцца, так сказаць. З гэтага гораду, тлуму, – дзеліцца Дзмітрый. – Каб у мяне быў тыдзень, у мяне два дні было б адаптацыйных, а потым – працаваць. А калі няма – адразу трэба працаваць. Альбо нічога не раблю».

Таксама Дзмітрый пакажа сваю размінку перад спектаклем, распавядзе аб працы ў тэатры і на тэлебачанні ды спрабуе навучыць Глеба Лабадзенку, як рабіць агонь рукамі. Ёсць у Дзмітрыя і музычны праект – гурт «ili-ili».

У граматычнай частцы будзе незвычайная «бяспечная» апытанка і аповед Алесі Літвіноўскай пра своеасаблівую народную паліткарэктнасць – калі пра некага кажуць «хохлікі дзярэ», «крукам носа не дастаць» або «мухі ў носе завяліся».

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Спяваем, бо няма моцы маўчаць, або Беларускі культурніцкі пратэст

Хто такія «бацька», «тата», «айцец» і «папа» ды ці бывае «Бацька Рымскі»?

Каб было, як у Нямеччыне і Францыі, гаварыце па-беларуску! Расяянка гэта зразумела

Фотаздымкі, якія адкрылі ўсяму свету прыгажосць Беларусі

Беларускамоўны штучны інтэлект – цацка ці незаменны памагаты?

700 тыс. рэспіратараў – недастаткова. Беларусы аб’ядналіся, каб дапамагчы медыкам

Вакаліст «Старога Ольсы» зайграў «Тры чарапахі»… на гуслях!

Эколаг распавёў, дзе ў Беларусі пачынаецца Балтыка