Welcome ў Беларусь Афрыканец у беларускай лазні: Я думаў, што памру


Элі Мубэнга прыехаў у Наваполацк з афрыканскай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, каб вывучаць расейскую мову. Хлопец размаўляе на сямі мовах свету, захапляецца беларускімі кветкамі ды прыгожа спявае.

Элі Мубэнга з афрыканскай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга

Ад сяброў хлопец даведаўся пра беларускую лазню і захапіўся ідэяй яе наведаць. Але трапіць у гарадскую лазню не ўдалося.

Даведаўшыся, што ў Элі неўзабаве дзень народзінаў, здымачная група праграмы «Welcome ў Беларусь» вырашыла зрабіць яму падарунак і выправілася разам з ім за 200 кіламетраў на Вілейскае вадасховішча, дзе акурат праходзіў фэст мабільных лазняў.

Элі з беларускімі лазеннікамі

Як працуе мабільная лазня ў лесе? Як госць з Афрыкі вытрываў парыльню? Чаму адзін з прафесійных лазеннікаў цудоўна размаўляў з Элі па-французску – глядзіце ў наступным выданні праграмы «Welcome ў Беларусь» (відэа вышэй).

Праграма «Welcome ў Беларусь» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале «Белсат без палітыкі» і на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары