Адзіная валюта – вянок на магілу незалежнасці


«Калі Расея паспрабуе парушыць наш суверэнітэт, Захад і НАТО гэтага не перанясуць… Будзе вайна», – заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксею Венядзіктаву.

Тым часам напярэдадні расейскі прэмʼер выставіў Менску новы ўльтыматум ды заявіў, што ў плане расейска-беларускай інтэграцыі засталося ўзгадніць апошнюю, 31 мапу. А яна акурат – увага – прадугледжвае адзіную валюту, адзіны эмісійны цэнтр ды стварэнне наднацыянальных органаў.

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі кажа, што выказванне Лукашэнкі пра НАТО агаляе ўвесь фальш дачыненняў паміж нібыта братэрскімі саюзнікамі.

«Відавочна, што кіраўніцтва Беларусі больш баіцца агрэсіі з Усходу, чым міфічнай агрэсіі з Захаду. І спадзяюцца, што Запад «упішацца» ў крытычнай» сітуацыі. Але ці «ўпішацца» Захад – пытанне».

Глядзіце размову ў відэа.